Паліграфія / ПРА НАС

УП «АртІдэя»

УП АртИдея - прадпрыемства, якое ўдала сумяшчае ў сабе камерцыйны і сацыяльны складнікі. На працягу вось ужо 10 гадоў мы займаемся вытворчасцю паліграфічнай і сувенірнай прадукцыі высокай якасці.
Мы таксама разумеем нашу сацыяльную місію, якая ляжыць у некалькіх плоскасцях:

Мы з'яўляемся прадпрыемствам, якія ствараюць працоўныя месцы для людзей з цяжкімі множнымі формамі інваліднасці. 100% нашых работнікаў - людзі з інваліднасцю.

Мы падтрымліваем нацыянальную беларускую культуру, актыўна выкарыстоўваючы ў нашай прадукцыі нацыянальныя арнаменты і сюжэты з беларускай гісторыі, а таксама беларускую мову - у камунікацыі нашых работнікаў.

Мы актыўна ўцягнутыя ў дзейнасць па захаванні прыроды нашай планеты: выкарыстоўваем толькі якасныя экалагічна чыстыя матэрыялы, вырабляем прадукцыю з выкарыстаных матэрыялаў.